01.02.

01.02.1411г. паміж Генрыхам фон Плаўэнам,Вялікім магістрам Закону Крыжацкага,Уладыславам Ягайла,каралём Польшчы і Вітаўтам,Вялікім князям Княжства Літоўскага была падпісана па выніках бітвы пад Грунвальдам і падзеях вакол яе Першая Торуньская дамова аб міры.
Безымяный  
Па умовах дамовы ад зямлі пераможцы адмовіліся.Імпэрыю вырашалі ня будаваць.Клопаты!Узялі грошамі.І загулялі!Гулялі гэдак,што ўшчэнт дабітую маёмасьць падзялілі паміж сабой суседзі.А што дабру прападаць?Такое жыце,панове,такое жыце!!!

Выява ўзятая з https://yandex.by/images/
Вялікі дзякуй выклаўшаму!

Караліна; Karalina; Королин; Каловка; Коловка; Korolina.

Фальварак. Паводле “Сьпісу” — фальварак Даманскага — 1 двор, 26 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г. (“Памяць”) — пасёлак, 14 двароў, каля 70 жыхароў.Паводле мапы 30-ых гадоў 13 двароў. У 1997 г. — 9 двароў, 24 жыхары.
У 1888г.Даманская Сафія Фадзеяўна,шляхцянка,каталічка,валодала фальваркам Кароліна і 818дз.зямлі.
У 1911г.Хямноўскі Казімір Іванавіч меў у Караліне 25дз.


Кароліна.Далягляд на фальварак.


Кароліна.Па вуліцы.


Кароліна.Па вуліцы.

Мапа WIG.


Мапа 30-ых.


Мапа 80-ых.

Какорычы. Салдаты-землякі ІІ-ой усясьветнай вайны.

1.Беняш Адам Сямёнавіч,паводле «Памяці» 1907г.н.,паводле «Мемарыялу» 1919г.н.,шэраговы,прызываўся 23.06.1941г.,прапаў бязь вестак па запісу ў снежні 1944г.
2.Беняш Аляксандр Аляксандравіч,1924г.н.,мл.сяржант(шэраговы),прызываўся Сакалоўскім(Кызылжарскім) РВК,Паўночна-Казахстанская вобл.,Казахстан,забіты 16.04.1945г.,пахаваны ў г.Чэйч,р-н Гадолін,Паўднёвамараўскі кр.,Чэхія,апошняя сувязь з роднымі 15.03.1945г.
3.Беняш Аляксей Паўлавіч,1904г.н.,шэраговы,прызываўся ў 1942г. у г.Мурманск,Расея,прапаў бязь вестак па запісу ў лютым 1945г.,апошняя сувязь з роднымі 21.12.1944г.
4.Беняш Яўген Аляксандравіч,паводле «Памяці» 1927г.н.,партызан,загінуў у 1943г.
5.Бохан Яўген Пятровіч,паводле «Памяці» 1915г.н.,загінуў у 1944г.
6.Ганчарык Януар Пятровіч,паводле «Памяці» 1894г.н.,паводле «Мемарыялу» 1896г.н.,шэраговы,забіты 20.01.1945г.,пахаваны ў в.Чарнотжэў,гміна Баранова,Остраленскі пав.,Мазавецкае ваяв..Польшча.
7.Гарбацэвіч Мікалай Рыгоравіч,1905г.н.,шэраговы,забіты 23.03.1945г.,пахаваны ў г.Бранёва(Браўнсберг),Варміньска-Мазурскае ваяв.,Польшча.
8.Ёрш Аляксандр Іванавіч,паводле «Памяці» 1918г.н.,паводле «Мемарыялу» 1917г.н.,шэраговы,прызываўся ў 1940г.,прапаў бязь вестак па запісу ў снежні 1944г.,апошняя связь з роднымі 17.06.1941г. з г.Віцябскта
9.Івашка Адам Паўлавіч,паводле «Памяці» 1903г.н.,паводле «Мемарыялу» 1910г.н..шэраговы,загінуў 13.10.1944г.,пахаваны маг.№229,цментар р-на Клешэво,г.Пултуск,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
324405_original
10.Камяндант Мікалай Аляксандравіч,1926г.н.,шэраговы,забіты 15.02.1945г.,пахаваны ў пас.Багатава(Барненен),Далгарукаўскага с/пас.,Баграціёнаўскага р-на,Калінінградскай вобл.,Расея.
11.Канановіч Адам Адамавіч,1915г.н.,шэраговы,трапіў у палон 13.09.1943г. у Канцэвічах(?),утрымліваўся ў Шталаг 352,в.Масюкоўшчына,г.Менск,загінуў там сама.
fullimage
fullimage
12.Капель Аркадзь Яўгеньявіч,1922г.н.,шэраговы,забіты 20.08.1944г.,пахаваны ў в.Лазувек,гміна Стердынь,Сокулувскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
13.Клімчэня Іван Паўлавіч,паводле «Памяці» 1924г.н.,загінуў у 1944г.
14.Кульбіцкі Адам Ульянавіч,паводле «Памяці» 1909г.н.,загінуў 13.04.1943г.
15.Кульбіцкі Анатоль Канстантынавіч,1905г.н.,шэраговы,прызываўся ў верасьні 1939г.,загінуў у лютым 1940г. у Фінляндыі.
16.Кульбіцкі Іван Іванавіч,паводле «Памяці» 1921г.н.,загінуў 02.10.1944г.,пахаваны ў в.Алахі(?),верагодна,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
17.Кульбіцкі Іван Паўлавіч,паводле «Памяці» 1909г.н.,паводле «Мемарыялу» 1902г.н.,шэраговы,кулямётчык,забіты 22.08.1944г.,пахаваны ў в.Залесе,гміна Корытніца,Венгрувскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча,перапахаваны ў маг.№244 на цментары па вул.Зельна,г.Седльце,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
3790d2d3548e
18.Кульбіцкі Іван Паўлавіч,паводле «Памяці» 1918г.н.,загінуў у 1944г.
19.Кульбіцкі Канстантын Сямёнавіч,1899г.н.,шэраговы,прызываўся Пятроўскім(?)РВК Менскай вобл.,забіты 30.07.1943г.,пахаваны ў в.Воранава(?),верагодна,Кіраўскага р-на,Ленінградскай вобл.,Расея.
20.Кульбіцкі Мікалай Аляксандравіч,паводле «Памяці» 1918г.н.,загінуў у 1942г.,магчыма,загінуў 23.11.1944г.,пахаваны ў г.Прыекуле,Курземе,Латвія.
21.Кульбіцкі Мікалай Іванавіч,паводле «Памяці» 1907г.н.,паводле «Мемарыялу» 1920г.н.,ст.сяржант,забіты 16.08.1944г.,пахаваны ў в.Печуляй(Пічулішкі),Казла-Рудскае стар.,Марыямпальскі пав.,Літва.
22.Кульбіцкі Мікалай Канстантынавіч,паводле «Памяці» 1893г.н..загінуў у 1942г.
23.Кульбіцкі Міхаіл Аляксандравіч,паводле «Памяці» 1925г.н.,партызан,загінуў 21.01.1944г.,пахаваны ў в.Чарнічнае.
24.Кульбіцкі Міхаіл Васільявіч,1918г.н.,шэраговы,памёр ад ранаў 02.07.1943г.,пахаваны на Мітрафанаўскім цментары, г.Пенза,Расея.
25.Кульбіцкі Ўладзімір Канстантынавіч,паводле «Памяці» 1898г.н..паводле «Мемарыялу» 1895г.н.,ст.лейцянант,прызываўся ў 1939г.,прапаў бязь вестак 26.04.1945г. ля г.Баўцэн,зям.Саксонія,Нямеччына,родныя жылі ў Капылі.
26.Лапотка Сямён,нар.у мяст.Смілавічы,Чэрвяньскі р-н,у 1907г.,шэраговы,загінуў 28.08.1944г.,пахаваны ў в.Бель,гміна Острув-Мазавецка,Оструўскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
27.Леаненка Дзьмітры Міхайлавіч,паводле «Памяці» 1914г.н.,загінуў у 1943г. ля г.Валгаград(Сталінград),Расея.
28.Малюжыц Іван Іванавіч,1925г.н.,партызан,навучэняц,паступіў у атрад 21.01.1944г.,загінуў 24.01.1944г.,пахаваны ў в.Чарнічнае.
29.Мялешка Адам Паўлавіч,1909г.н.,прызываўся ў 1941г.,прапаў бязь вестак па запісу ў жніўні 1944г.,апошняя сувязь з
роднымі 23.06.1941г.
30.Мялешка Аляксандр Антонавіч,паводле «Памяці» 1912г.н.,паводле «Мемарыялу» 1902г.н.,шэраговы,забіты 22.10.1944г.,пахаваны ў в.Сверче,Пултускі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
31.Мялешка Андрэй Уладзіміравіч,1912г.н.,шэраговы,забіты 20.08.1944г.,пахаваны ў в.Вулька-Заторска,гміна Заторы,Пултускі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
32.Мялешка Вячэслаў Захаравіч,1909г.н.,шэраговы,загінуў 23.10.1944г.,пахаваны ў в.Вулька-Залеска,гміна Покшывніца,Пултускі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
fullimage
33.Мялешка Канстантын Севасьцьянавіч,паводле «Памяці» 1898г.н..загінуў у 1944г.
34.Мялешка Мікалай Антонавіч,1905г.н.,шэраговы,загінуў 15.02.1945г.,пахаваны ў г.Бан(?),верагодна,Заходня-Паморскае ваяв.,Польшча,родныя жылі ў в.Душава.
fullimage
35.Мялешка Пётр Іванавіч,паводле «Памяці» 1913г.н.,партызан,загінуў у 1944г.
36.Раіцкі Антон Мікалаявіч,1905г.н.,шэраговы,забіты 25.08.1944г.,пазхаваны ў в.Няміры,гміна Зарэмбы-Касьцельнэ,Оструўскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
37.Струганов Пётр Васільявіч,паводле «Памяці» 1915г.н..загінуў у 1944г. у Польшчы.
38.Шыманскі Адам Канстантынавіч,1909г.н.,шэраговы,прапаў бязь вестак,апошняя сувязь з роднымі 18.08.1944г.,родныя жылі ў в.Комсічы.

Фота ўзята з рэсурсу http://anna-kulakowska.livejournal.com/70723.html
і http://www.sgvavia.ru/forum/192-1801-1
Вялікі дзякуй аўтарам.

Какорычы; Kakoryčy; Коkоричи; Kokorycze; Большие Кокоричи; Малые Кокоричи.

Трохвёрстка і WIGаўка вызначаюць па чатыры паселішчы з гэтай назвай. Вёска К. ці Вялікія Какорычы, што супадае зь сёньняшняй вёскай, паводле “Сьпісау”, мела 57 двароў і 371 жыхара, “Памяць”, падаючы зьвесткі аб пачатку XIX ст. — фіксуе 15 двароў, уласнасьць Радзівілаў, пэўна, мае на ўвазе менавіта вёску, ці Вялікія Какорычы, паводле трохвёрсткі. Царква Св.Георгія.У 1918 г. — пачатковая школа, на пачатку 1930-х г. — калгас “12 гадоў Кастрычніка”, 2 кузьні,79 двароў.У 1997 г. — 49 двароў, 91 жыхар. Акрамя вёскі, быў маёнтак, ці Малыя Какорычы, — у 1908 г. — 1 двор, 52 жыхары, фальварак Какорычы — 15 двароў і 74 жыхары і самае паўднёвае з паселішчаў — Какорычы, пададзенае на мапах, але не згаданае ў “Сьпісе”. Паводле мапы 30-ых гадоў у маёнтку разьмяшчалася «Подсобное хозяйство НКВД.»Тапанімічна назва зьвязана са словам “корь” — карчы, вывернутыя пні, ад “корь” утворана “кокоры” — карані паваленых вятрамі дрэваў.   У 1888г.Бяляўскі Карл Марцінавіч,шляхціч,праваслаўны,меў у Кааорычах 8дз.зямлі.  У 1888г.Іваноў Ціхан Хведаравіч,шляхціч,праваслаўны,меў у фальварку Какорычы 35дз.  У 1888г.Імбра Сігізмунд Іванавіч,сялянін,каталік,меў у фальварку Какорычы 18дз.,у 1911г.-15дз.  У 1888г.Калмыкоў Ягор Якаўлявіч,калежскі саветнік,праваслаўны,валодаў у фальварку Казакоўка 196дз.  У 1888г.Наркевіч Філарэт Феафілавіч,калежскі асэсар,праваслаўны,меў у фальварку Какорычы 4дз.  У 1888г.Пашкевіч Антон Восіпавіч,стацкі саветнік,праваслаўны,валодаў маёнткам Какорычы і 803дз.зямлі.  У 1888г.Рамановіч Эмілія Вікеньцьяўна,сялянка,каталічка,мела у фальварку Какорычы 27дз.  У 1888г.Суднік Людзьвіг Іванавіч і Суднік Кляменьці Міхайлавіч,шляхцічы,каталікі,супольна мелі у фальварку Какорычы 25дз.   У 1888г.Тарасевіч Юзэф Францавіч,сялянін,каталік,меў у фальварку Какорычы 40дз.,у 1911г.-41дз.  У 1888г.Тарасевіч Адам Васільявіч,сялянін,каталік,меў у фальварку Какорычы 60дз.   У 1911г.Пашкевіч Георгі Антонавіч валодаў маёнткам Какорычы і 634дз.зямлі.  У 1911г.Туміловіч Антон Данілавіч меў у Какорычах 32дз.  У 1911г.Туміловіч Лук’ян Данілавіч меў у Какорычах 35дз.  У 1911г.Харошка Іван Фаміч меў у Какорычах 44дз.  У 1911г.Імбра Ігнаці Іванавіч меў у Какорычах 37дз.  У 1911г.Сікорская Алімпіяда Іванаўна мела у Какорычах 27дз.  У 1911г.Смоліч Іван Дамянікавіч меў у Какорычах 27дз.

Какорычы.Фальварак.Далягляд.

Какорычы.Далягляд на хутар. Какорычы.Сядзіба. Какорычы.Па вуліцы. Какорычы.Хата. Какорычы.Цментар. Какорычы.Пад’езд да маёнтка. Какорычы.У маёнтку. Какорычы.У маёнтку.Гаспадарчыя пабудовы. Какорычы.У маёнтку.Гаспадарчыя пабудовы. Какорычы.У маёнтку. Какорычы.У маёнтку.Сажалка. Какорычы.У маёнтку.Сажалка. Какорычы.У маёнтку.Сажалка. Какорычы.У маёнтку.Гаспадарчыя пабудовы. Какорычы.У маёнтку. Какорычы.Далягляд у вёсцы. Какорычы.Па вуліцы. Какорычы.Хата. Какорычы.Хата. Какорычы.Па вуліцы. Какорычы.Далягляд у вёсцы. Какорычы.На ускраіне. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапы 30-ых. Мапа РККА 42г.

Кабыльчыцы. Салдаты-землякі ІІ-ой усясьветнай вайны.

1.Бахта Венядзікт Мікалаявіч,1925г.н.,шэраговы,прапаў бязь вестак па раненьню 17.01.1945г.,апошняя сувязь з роднымі 18.12.1944г.
2.Бахта Іван Лявонцьявіч,1918г.н.,партызан,зам палітрука,служыў у РККА,уступіў у атрад у студзені 1943г.,загінуў 18.04.1944г.,пахаваны ў в.Вялешына(Сл.-Кучынскі с/с).
3.Бахта Іван Пятровіч,1899г.н.,шэраговы,забіты 15.08.1944г..пахаваны ў в.Мышадла,гміна Ядув,Валоміньскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
4.Бахта Мікалай Рыгоравіч,1902г.н.,шэраговы,забіты 15(04).02(03).1945г.,пахаваны ў цэнтры пас.Корнява,Пагранічнае с/пас.,Баграціёнаўскага р-на,Калінінградскай вобл..Расея.
5.Бахта Мяфодзі Лявонцьявіч,1922г.н.,шэраговы,прапаў бязь вестак 18.08.1944г.
fullimage
6.Бахта Рыгор Фёдаравіч,1906г.н.,шэраговы,прызываўся ў 1941г.,прапаў бязь вестак па запісу ў лістападзе 1944г.
7.Бахта Рыгор Цімафеявіч,1910г.н..шэраговы,кулямётчык,прызываўся 20.12.1941г. Чаінскім РВК,Томскай вобл.,Расея,прапаў бязь вестак у лістападзе 1942г.,родныя жылі ў в.Табуга(?),верагодна,Падгорнскае с/пас.,Чаінскага р-на,Томскай вобл.,Расея.
8.Кіеня Васіль Арцёмавіч,паводле «Памяці» 1902г.н.,паводле «Мемарыялу» 1897г.н.,шэраговы,забіты 25.08.1944г..пахаваны ў в.Чыжэвічкі(?),верагодна,Радзымінскі пав.,Мазавецкае ваяв.,Польшча.
9.Козял Уладзімір Васільявіч,1910г.н.,шэраговы,забіты 14.01.1945г.,пахаваны ў пас.Калужскае,Чэрняхоўскі р-н,Калінінградская вобл.,Расея.
1374433337
10.Лукашэвіч Іосіф Мацьвеявіч,1912г.н.,шэраговы,прызываўся 07.12.1941г. Кастрамскім ГВК,Расея,прапаў бязь вестак у красавіку 1942г.,апошняя сувязь з роднымі 14.12.1941г. з г.Яраслаўль,Расея,родныя жылі ў г.Кастрама,Расея.
11.Мацэля Уладзімір Паўлавіч,1920г.н.,шэраговы,загінуў 06.02.1943г.,пахаваны ў с.Белае,Леснасьценкаўскі с/с.,Купянскі р-н,Харкаўская вобл..Украіна.
12.Пупейка Віктар(Вікеньці) Цімафеявіч,1909г.н.,шэраговы,шафёр,прызываўся 23.06.1941г.,прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944г.,родныя жылі ў Нізкавічах.
13.Пятроўскі Леанід(Лявон) Адамавіч,1914г.н.,шэраговы,прызываўся ў 1942г. Капыльскім РВК(?),памёр 06.01.1945г.,пахаваны ў г.Харкаў,Украіна.
14.Пятроўскі Уладзімір Адамавіч,нар.у Тульгавічы,Судкаўскі с/с,Хойніцкага р-на,Гомяльскай вобл. у 1919г.,шэраговы,кавалярыст,трапіў у палон 29.06.1941г. у г.Пружаны,Берасьцейская вобл.,утрымліваўся ў Шталаг 307,г.Демблін,Рыцкі пав.,Люблінскае ваяв.,Польшча,загінуў 09.10.1941г.
fullimage
15.Трухан Іван Мікалаявіч,1913г.н.,шэраговы,памёр ад ранаў 24.01.1945г.,пахаваны ў г.Кібартай,Вількавішскі р-н,Марыямпальскі пав.,Літва.
16.Шарсцюк Андрэй Мікалаявіч,нар.у в.Шчэрбані,Вазнясенскага р-на,Мікалаяўскай вобл.,Украіна,у 1918г.,шэраговы,прызываўся Вазьнясенскім РВК 01.04.1944г.,прапаў бязь вестак у траўні 1945г.,апошняя сувязь з роднымі 10.04.1945г.

Фота ўзята з рэсурсу http://www.prussia39.ru/photo/show_photos.php?phid=4926
Вялікі дзякуй аўтару!

Кабыльчыцы; Kabylčycy; Кобыльчицы; Kobylczyce;Калінава; Kalinava; Калиново.

Вёска і фальварак. Назва зьмененая ў 1964 г. Паводле “Памяці” — вядома ад пачатку XIX ст. — уласнасьць Радзівілаў. У 1816 г. каля 10 двароў. Лічбу 10 двароў падае і мапа XIX ст. Паводле “Сьпісу” — у вёсцы 33 двары і 261 жыхар, у фальварку 1 двор з 6 жыхарамі: WIGаўка не падае разьмяшчэньня фальварку, але пазначае карчму Кабыльчыца. Магчыма, гэтыя паселішчы — фальварак і карчма — супадаюць. Паводле перапісу 1917 г. — 39 двароў, 212 жыхароў. Паводле мапы 30-ых гадоў 50 двароў.У 1997 г. 19 двароў, 26 жыхароў.
У 1888г.Аколаў Якаў Алаізавіч,шляхціч,каталік,валодаў фальваркам Кабыльчыцы і 100дз.зямлі.

Кабыльчыцы.У’езд у вёску ад гасьцінца.


Кабыльчыцы.Па вуліцы.


Кабыльчыцы.Дом.


Мапа-трохвярстоўка.


Мапа WIG.


Мапа РККА 42г.

Клярымонты. Салдаты-землякі ІІ-ой усясьветнай вайны.

1.Гардзеяў Уладзімір Лявонцявіч,1912г.н.,шэраговы,кпрызываўся 23.06.1941г. Шышацкім РВК,Палтаўская вобл.,Украіна,прапаў бязь вестак па запісу ў сьнежні 1943г.,апошняя сувязь з роднымі 09.08.1941г.,родныя жылі ў с.Сагайдак,Шышацкі р-н,Палтаўская вобл.,Украіна.
fullimage
fullimage

Клярымонты; Klarymonty; Кляримонт; Кляримонты; Klarymont; Кралімонт (паводле “Памяці”).

Маёнтак. Паводле “Сьпісу” — 1 двор, 59 жыхароў. У 1886 г. — вінакурня. Паводле перапісу 1917 г. — 1 двор, 127 жыхароў (!).
У 1888 г. Даманская Софія Фадзееўна, шляхцянка,каталічка, валодала маёнткам Клярымонты і 440 дз. зямлі.


Клярымонты.У’езд у маёнтак з боку Канатопаў.


Клярымонты.Па дарозе да маёнтку.


Клярымонты.Старое дрэва.


Мапа-трохвярстоўка.


Мапа WIG.


Мапа 30-ых.

Клецішча. Салдаты-землякі ІІ-ой усясьветнай вайны.

1.Жылка Вячэслаў Міхайлавіч,1923г.н.,партызан,навучэняц,паступіў у атрад 02.01.1944г.,загінуў 07.07.1944г.,пахаваны ў в.Ярошаўка,Дзяржынскі р-н.
2.Жылка Іван Міхайлавіч,паводле «Памяці» 1904г.н.,загінуў у 1944г. пад Варшавай,Польшча.
3.Жылка Ўладзімір Міхайлавіч,паводле «Памяці» 1910г.н.,загінуў у 1941г.
4.Жылка Яўген Канстантынавіч,паводле «Памяці» 1914г.н.,партызан,загінуў 22.12.1942г.,пахаваны ў в.Маковішчы,Вузьдзянскі р-н.
5.Шалік Аляксандр Вікеньцьявіч,паводле «Памяці» 1900г.н.,загінуў у траўні 1945г. у г.Шпіцберген(?),Нямеччына.
6.Шалік Уладзімір Аляксандравіч,паводле «Памяці» 1924г.н.,партызан,загінуў у 1943г. каля г.Менску.
7.Шалік Яраслаў Аляксандравіч,1926г.н.,забіты 20.01.1945г.,пахаваны ў г.Гусяў(Гумбінен) Калінінградская вобл.,Расея.
fullimage
1341146171
Фота помніка ў г.Гусеў узята з рэсурсу http://www.prussia39.ru/sight/index.php?sid=136
Дзякуй аўтару здымка і сайта!