Адампольле; Adampolle; Адамполье; Adampole; Калінаўка; Kalinaŭka; Калиновка (сучасная назва); Анаполь; Anapol; Аннополь.

Фальварак. Назва зьмянялася, калі ў другой палове ХІХ ст. фальварак у адлегласьці 1,2 км на поўдзень ад Русакоў называўся Анаполь, то на пачатку ХХ ст. гэты ж фальварак ужо Адампольле і складаецца з 3 двароў з 24 жыхарамі, паводле перапісу 1917 г., мае 5 двароў, каля (?) 20 жыхароў, пасьля хутар.На мапе 30-ых гадоў маецца назва Кастрычнік,пэўна гэта менавіта фальварак з 16 дварамі,а пасёлак разьмешчаны на поўдзень,хутчэй,новая забудова з 18дварамі. Сёньня вёска Калінаўка. У 1997 г. — 30 двароў, 68 жыхароў.

Адампольле.Далягляд на вёску.

Адампольле.Вуліца.
Адампольле.Фальварак.
Мапа-трохвярстоўка.
Мапа WIG.
Мапа РККА 42г.


Мапа 500м 30-ых.

Адампольле. Салдаты-землякі ІІ-ой усясьветнай вайны.

1.Дарашэвіч Мікалай Іванавіч,1918г.н..старшына,інструктар-снайпяр,забіты 25.01.1944г.,пахаваны ў с.Канстантынаўка,Ліпавецкі р-н,Віньніцкай вобл.,Украіна.
2.
Курловіч Антон Іванавіч,паводле «Памяці» 1896г.н.,паводле «Мемарыялу» 1897г.н.,шэраговы,забіты 15.10.1944г.,пахаваны ў в.Стары-Сельц,гміна Жэвне,Макувскі пав.,Мазавецкае ваяв..Польшча
3.
Ліньнік(Ліньнік-Рудакоўскі) Адам Пятровіч,1903г.н.,шэраговы,памёр ад ранаў 13.03.1945г.,пахаваны ў г.Новы-Двур-Гданьскі(Цігенхоф),паморскае ваяв.,Польшча.
4.
Ліньнік Антон Пятровіч,1899г.н.,шэраговы,забіты 20.07.1944г.,пахаваны ў в.Огроднікі,гміна Бельск-Падляскі,Бельскі пав..Падляскае ваяв..Польшча.
5.
Лянькевіч Юльян(Ільля) Піліпавіч,1916г.н..шэраговы,прызываўся ў 1939г.,прапаў бязь вестак па запісу ў ліпені 1944г.,апошняя сувязь з роднымі 23.06.1941г.
6.
Орэдзераў Іван Раманавіч,1918г.н.,шэраговы,танкіст,прызываўся ў 1940г.,прапаў бязь вестак па запісу ў ліпені 1944г.,апошняя сувязь з роднымі 23.06.1941г.
7.
Федаровіч Іван Раманавіч,паводле «Памяці» 1920г.н.,загінуў у 1945г.
8.
Федаровіч Яфім Раманавіч,паводле «Памяці» 1907г.н.,загінуў у 1942г.
9.
Шумскі Тамаш Антонавіч,паводле «Памяці» 1915г.н.,загінуў у 1942г.